6 мая аўтар праекту «Вялікае княства Сула» Андрэй Запольскі перадае парку бясцэнны артэфакт — кнігу Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі», набытую ў Лондане на аўкцыёне Sotheby’s.
У Беларусі знаходзіцца толькі адна такая кніга — у Нацыянальнай бібліятэцы, а другая будзе ў Вялікім княстве Сула!
Усіх жадаючых далучыцца да гістарычнай падзеі «Вялікае княства Сула» запрашае у свой парк 6 траўня, а 14:00 у будынак Калегіума.
Казімір Семяновіч — ваенны інжынер і генерал Рэчы Паспалітай. Ён першым выказаў, апісаў і абгрунтаваў ідэю шматступенчатай ракеты.