«Міністэрства сепультуры»: Некалі Беларусь была на Еўрабачанні

Новы выпуск на музычным ютуб-канале «Міністэрства сепультуры»! Гэтым разам — пра Еўрабачанне.

«Памятаеце, былі часы, калі Беларусь прымала ўдзел у «Еўрабачанні»? Тады здаралася ўсякае: на конкурс ганяў голы хлопец з ваўкамі, украінская зорка, што пускала пеўняў, была там каўбасная каралева Анжаліка Агурбаш, муза «кашалька Лукашэнкі» Алёна Ланская. А аднойчы туды нават спрабавалі паехаць «Галасы ЗМеста». Пакуль у Ліверпулі рыхтуюцца да чарговай ітэрацыі конкурса, я сабраў для вас самыя скандальныя і трэшовыя спробы Беларусі перамагчы на «Еўрабачанні»»

«Міністэрства сепультуры» — гэта канал пра музыку Беларусі, аўтар якога журналіст Аляксандр Чарнуха.

budzma.org