Віцебскага арт-менеджэра і музыку пачунуць судзіць 15 траўня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска, паведамляюць праваабаронцы. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка. Стала вядома, што Булаўскага абвінавачваюць паводле арт. 342-2 КК (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Паводле заканадаўства, узбудзіць крымінальную справу супраць чалавека па арт. 342-2 КК могуць, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП «несанкцыянавае пікетаванне», а потым цягам года зноў затрымалі за «пікет».
Нядаўна ў палітвязня памёр бацька, але развітацца з ім сына не адпусцілі. Уладзіміру блакуюць ліставанне і ён амаль не атрымлівае вестачкі з волі.