Падляская кураторыя асветы і Міністэрства адукацыі і навукі задумваецца ліквідаваць беларускую мову з экзаменаў. Беларусы Падляшша просяць аб падтрымцы.
Асяроддзе беларускай нацыянальнай меншасці непакоіцца сігналамі Падляскай кураторыі асветы і Міністэрства адукацыі і навукі пра спробу ліквідацыі адукацыйнай структуры беларускай меншасці ў Падляскім ваяводстве. Як сцвярджаюць абедзьве ўстановы, выкладанне беларускай мовы ў ліцэях у Бельску Падляскім і Гайнаўцы, а такім чынам і выпускны экзамен (матура) па гэтай мове, неабавязковыя.
Беларусы Падляшша лічаць, што гэта фактычна пагроза для існавання беларускага школьніцтва ў Польшчы!
Любы жадаючы можа падпісаць зварот да Міністэрства адукацыі і навукі і Падляскай кураторыі асветы адносна захавання цяперашняга характару адукацыі беларускай меншасці ў Польшчы, які падпісалі 15 беларускіх арганізацый у Польшчы!