Уладзімір Казлоў і культура нязгоды. Новы выпуск падкаста «Супердудко»

У чарговым выпуску самага суб’ектыўнага падкаста пра беларускую літаратуру госць — магілеўчанін Уладзімір Казлоў, пісьменнік, кінарэжысёр, панк-музыка, аўтар культавых кніг «Гопники», «Школа», «СССР» ды шматлікіх іншых.

Уладзімір здолеў напісаць яскравую дэбютную кнігу, якая адразу зрабіла яго папулярным. Потым прыйшла супраца з буйнымі выдавецтвамі, замовы на нон-фікшн пра моладзевыя субкультуры. Але мода на незалежны рух хутка сыйшла.

У новым выданні падкаста Уладзімір Казлоў распавядае пра аўтарскую незалежнасць, творчы мінімалізм, таннае кіно, панк-літаратуру і куды сыйшла парнаграфія.

budzma.org