У Кіеве адмысловая імпрэза адбылася ў беларускім хабе «Сустрэча», піша «Новы Час».
На імпрэзе выступілі былыя палітвязні і рэпрэсаваныя беларусы. Яны распавялі пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, нагоды, паводле якіх беларускія улады чыняць пераслед, заклікалі ўсялякім чынам падтрымліваць тых, хто зараз несправядліва кінуты за краты.
Напрыканцы ўдзельнікі імпрэзы падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням.
«Вельмі важна пастаянна нагадваць украінцам і ўсяму сусвету пра беларусаў, якія змагаюцца за волю і пакутуюць ад беларускай дыктатуры?» — адзначылі арганізатары імпрэзы.
Сярод выступоўцаў былі таксама Алесь Мінаў, Таццянна Мартынава, Ігар Чыпіга, Ірына Лукашэнка ды іншыя.