У Варшаве адбыліся мерапрыемствы з нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі

Асноўныя мерапрыемствы адбываліся непасрэдна ў гадавіну забойства беларускага палітвязня Вітольда Ашурка, 21 траўня. Памяць Вітольда ўшанавалі ў Беларускім доме напярэдадні гадавіны. Там у прысутнасці родных і блізкіх Вітольда, тых, хто яго добра ведаў, а таксама ўсіх жадаючых аддаць даніну памяці Герою Беларусі, прайшло ўзнагароджанне Вітольда пасмяротна медалём ордэна Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Уручэнне медаля правялі прадстаўнікі рады БНР Аляксей Дзікавіцкі і Яўген Вапа. Медаль ордэна Пагоні за нумарам адзін прыняў брат Вітольда Ашурка, Андрэй.

«Мне б хацелася, каб гэтым медалём узнагароджвалі не ў такіх выпадках, а на глебе будаўніцтва нашай вольнай краіны. Але так атрымалася. Я ўдзячны, і я яшчэ ўдзячны за тое, што беларусы ўсяго свету кажуць, што Вітольд рабіў тое, што трэба. На жаль, скончылася так».

Узнагароды атрымалі загінулыя падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, пасля ў турмах і тыя, хто аддаў свае жыцці, вызваляючы Украіну.

У нядзелю прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў, кульмінацыяй якіх стаў ланцуг салідарнасці ў цэнтры Варшавы.

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

radiounet.fm