Выйшла новая кніга Антона Францішка Брыля «Мышыныя Каляды» з прыгожымі ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч — паведамляе выдавецтва «Янушкевіч».
Вершаваная казка пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад.
Цвёрдая вокладка, 28 старонак, фармат 170×240 мм.
Цана 39,90 злотых, з дастаўкай па Польшчы, Чэхіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Славакіі, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Бельгіі, Даніі, Нідэрландах. Па іншых краінах, на жаль, існуюць бар’еры.
Купляйце тут.