Год планавання, афармлення неабходных дакументаў і вырабу – і вось амбасада Літвы ў Чэхіі з радасцю паведамляе, што на Старамесцкай плошчы Прагі ўсталявалі мемарыяльнау дошку ў гонар нашага першадрукара Францыска Скарыны.
Выява на дошцы, размешчанай на бруку, выкананая люстэркава, тым самым імітуючы друкарскую форму. Аўтарам ідэі з’яўляецца прафесар Карлава ўніверсітэта Ілля Лямешкін.
Дошку адліў з бронзы вядомы чэшскі мастак Іржы Альтман.
Мемарыяльная дошка Скарыну ў Празе – гэта сумесны праект Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, Амбасады Літвы ў Чэхіі і Польскага інстытута ў Празе.