У Варшаве адбудзецца Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

15-17 верасня 2023 года Інстытут беларускай культуры арганізуе ў Варшаве Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі.

Адной з галоўных мэтаў Кангрэса з’яўляецца пошук і стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры і захавання культурнай спадчыны Беларусі ва ўмовах вымушанай эміграцыі. 

Арганізатары разглядаюць Кангрэс культуры, як заканамерны вынік папярэдняй працы беларускіх культурных дзеячаў і арганізацый, якія на працягу апошніх некалькіх гадоў працягваюць сваю дзейнасць па-за Радзімай; як важны крок на шляху да стварэння структурнай, сістэмнай і эфектыўнай мадэлі супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, як унутры беларускай, так і з польскай культурнай супольнасцю.

Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі накіраваны на:

— пашырэнне ведаў пра знаходжанне і дзейнасць асобных беларускіх творцаў і арганізацый у эміграцыі, стварэнне агульнай кантактанай базы і лічбавай пляцоўкі для дапамогі ў арганізацыі культурных працэсаў і знаходжанню патрэбных кантактаў і інфармацыі;

— інфармаванне аб актуальнай сітуацыі з рэпрэсіямі беларускіх творцаў і культурных арганізацый у Беларусі;

— наладжванне сувязяў і супрацы паміж беларускімі і польскімі творцамі і культурнымі арганізацыямі;

— аб’яднанне беларускай культурнай супольнасці у Польшчы, стварэнне новых творчых праектаў, дапамога ў іх каардынацыі, выпрацоўванне агульнай стратэгіі ў дасягенні агульных мэтаў;

— папулярызацыя беларускага мастацтва ў краінах Еўразвяза;

— пошук шляхоў для стварэння і рэалізацыі праектаў, накіраваных на падтрымку дзеячаў культуры і іх дзейнасці, якія знаходзяцца ў Беларусі і за яе межамі; 

— будаванне культурных мастоў і супрацы з польскімі арганізацыямі культуры і іх прадстаўнікамі.

Арганізатарам Кангрэса з’яўляецца Інстытут беларускай культуры. Да ўдзелу ў Кангрэсе запрашаюцца дзеячы беларускай культуры, прадстаўнікой беларускіх арганізацый і лідараў суполак, якія займаюцца культурай, творцаў і прадстаўнікоў польскага культурнага асяроддзя, польскіх культурных устаноў, прадстаўнікоў Еўрапейскіх арганізацый і фондаў.

Для ўдзелу, калі ласка, запоўніце гугл-форму.