Унучкі Марка Шагала падарылі музею ў Віцебску кнігі з асабістай бібліятэкі мастака

12 чэрвеня Музей Марка Шагала атрымаў у дар ад унучак мастака Мерэт і Бэлы Мэер кнігі з асабістай бібліятэкі Марка Шагала, паведамляе Музей Марка Шагала ў Віцебску.

Музей атрымаў больш за 60 кніг, некаторыя з якіх змяшчаюць арыгінальную графіку мастака. Прэзентацыя дарунка мае адбыцца ў Арт-цэнтры Марка Шагала ў дзень нараджэння мастака 7 ліпеня. Сачыць за абвесткамі можна тут.

budzma.org