«Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч загавораць галасамі беларускіх акцёраў

Усе пяць кніг дакументальна-мастацкай хронікі будуць выстаўлены ў свабоднае карыстанне на інтэрнэт-рэсурсе бібліятэкі Kamunikat у серыі «Кнігі бяз літар».

Праект стаўся магчымым дзякуючы супольным намаганням Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.

Слухачы здолеюць пазнаёміцца з аўтарскай рэдакцыяй «Галасоў Утопіі» ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.

Прэм’ера — 28 чэрвеня на сайце Kamunikat.org і на YouTube-канале бібліятэкі.

budzma.org