Кніга журналіста Дзяніса Марціновіча «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» выйдзе ў выдавецтве «Янушкевіч»

Дзяніс Марціновіч. Фота: Настасся Панкратава

Рукапіс перамог у конкурсе «Шуфлядка» на фэсце інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». Пасля тэндэру, праведзенага арганізатарамі фэсту, для выдання кнігі абранае выдавецтва «Янушкевіч».

«Я знаёміўся з усімі заяўкамі і вельмі ўдзячны ўсім выдаўцам за цікавасць! У выніку арганізатары конкурса спынілі свой выбар на выдавецтве «Янушкевіч», — напісаў у сваім акаўнце ў Facebook Дзяніс Марціновіч. — Выдавацца разам з МакарціРоўлінгРэмаркам, Скотам Фіцжэральдам, СнапкоўскімБахарэвічам і іншымі славутымі пісьменнікамі — вялікі гонар. Шчаслівы».

Вынікі тэндэру ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova»:

Эліяш Барт, «Джа. Легенда аб забраным сэрцы» — выдавецтва Gutenberg Publisher;

Дзяніс Марціновіч, «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» — выдавецтва «Янушкевіч»;

Валеры Гапееў, «Бясконцы дзень» — выдавецтва «Янушкевіч».

Кніга Дзяніса Марціновіча прысвечаная Мікалаю Слюнькову, аднаму з апошніх кіраўнікоў БССР і паплечніку Міхаіла Гарбачова. Паводле Дзяніса Марціновіча, «пачаў яе пісаць на пятым курсе гістфака, у 2008 годзе».

budzma.org