Света Бень і Галя Чыкіс прэзентавалі альбом «Приём!»

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбук Света Бень.

«Сябры, сустракайце наш з Galina Ozeran aka Chikiss альбом «Прыём!»

9 песень і 1 верш, у якіх ёсць увесь спектр эмоцый: ад безнадзейнай роспачы да адчайнай надзеі. Бракуе толькі адной — весялосці, да адсутнасці чаго, здаецца, усё ўжо пачалі прывыкаць. Але радасць ёсць. Ці хаця б чаканне той самай радасці, калі сярод разяўленай пустэчы і апраметнай цемры на твой сігнал адгукаецца нехта іншы. І ты ўжо не адзін. А ёсць ужо двое, а можа і нашмат больш, і яны трымаюцца на гэтай хвалі, нягледзячы на шторм і ўраган навокал».

У пачатку снежня музыкі ўжо прэзентавалі адзін з новых трэкаў — «Не печалуйся».

Таксама сёння ў Берліне адбудзецца сольны канцэрт Светы Бень «Из ямки земляной» у межах падтрымкі новага альбома.

Слухаць альбом «Приём!» на шматлікіх платформах можна тут.

budzma.org