Праекту audiobooks.by спаўняецца два гады і з гэтай нагоды абвешчаны конкурс, «пераможцы якога атрымаюць ад нашага праекта падарункавыя карты на платныя аўдыякнігі», — напісанаў сацсетках праекта.
«За два гады працы мы паспелі агучыць і запісаць ажно 25 кніг — поўны іх спіс можна пабачыць па спасылцы.
Пераходзьце ў наш інстаграм. Распавядайце там пра любімую з іх, адзначайце наш акаўнт @audiobooks.by — і чакайце на вынікі розыгрышу!».
Прыняць удзел у конкурсе можна з любой кропкі свету. Тры пераможцы будуць абраныя выпадковым чынам: адзін атрымае карту на 10 даляраў, два — па 5 кожны.
audiobooks.by — гэта навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў. Мэта навігатара — зрабіць так, каб кожную беларускую аўтарку і аўтара можна было паслухаць у аўдыя. А таксама, каб усе новыя кнігі выходзілі не толькі ў папяровым і электронных версіях, а таксама ў аўдыя для тых, хто спажывае кніжкі менавіта ў такім фармаце.