Беларусы ў ЗША змагаюцца за наданне ім своеасаблівага статусу

Беларусы ЗША вядуць працу з Кангрэсам ЗША, каб дадаць Беларусь да спісу краін, дзе распаўсюджваецца Часовы Абаронены Статус (Temporary Protected Status). Такі статус надае ахову ў Злучаных Штатах для асобаў, якія жывуць у ЗША і каму пагражае небяспека па вяртанні на радзіму.

Кажа кіраўніца Беларускай дыяспары ў Чыкага і прэзідэнт „Асацыяцыі беларусаў Амерыкі” Жанна Чарняўская:

– Гэты статус прызначаецца па краінах у якіх зараз небяспечная сітуацыя для жыцця. Мы ведаем сітуацыю ў Беларусі, пра палітычны пераслед, людзей арыштоўваюць на мяжы. Ёсць небяспека для актывістаў пасля вяртання ў Беларусь. Мы гэты статус не атрымалі, змагаемся за тое, каб беларусам надалі гэты статус, які б ахоўваў беларусаў у Злучаных Штатах. Па гэтаму статусу людзі, якія знаходзяцца тут, нават не маючы дакументаў, яны маюць права працаваць і набываць медычную страхоўку, яны знаходзяцца пад абаронай Злучаных Штатаў Амерыкі.

Па стане на 2023, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства нацыянальнай бяспекі ЗША, Часовы Абаронены Статус маюць, у тым ліку, Украіна, Самалі, Сірыя і Гаіці. Гэтая легальная мера дазваляе грамадзянам такіх краін знаходзіцца ў ЗША да 18 месяцаў і можа быць працягнута на нявызначаны тэрмін. Далучыцца да петыцыі і сачыць за яе рэалізацыяй можна тут.

racyja.com