Аляксей Павядайла — трэнер-выкладчык па плаванні ў спартыўнай школе ў Баранавічах. Мужчыну асудзілі да 2 гадоў калоніі за «кактэйль Молатава» ў багажніку аўто. Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 12 снежня 2022 года выйшаў на волю са шклоўскай ПК № 17.
Пасля вызвалення палітвязень разам з сям’ёй быў вымушаны з’ехаць у Польшчу, дзе мужчына перанёс аперацыю на калена.
На дадзены момант Аляксей на рэабілітацыі і не можа працаваць два месяцы, пры тым, што жонка ў дэкрэце. Для працы трэнерам з дзецьмі разам з рэзюмэ патрабуюць даведку аб несудзімасці з Беларусі, якую немагчыма ўзяць — таму ў працы адмаўляюць.
Аляксей просіць аб падтрымцы на першы час: у выглядзе харчавання, рэчаў першай неабходнасці, дзіцячых рэчаў для хлопчыка 5 гадоў і дзяўчынкі 3 гадоў або сродкаў на аплату арэнды жылля і дзіцячага садка.
Падтрымаць мужчыну фінансава на hutka.help.
racyja.com паводле Вясн*