Амаль што тры гады — столькі праяўляе сваю актыўнасць беларуская дыяспара ў Бостане.
Раней беларусы гуртаваліся толькі малымі групамі, а зараз ладзяць культурніцкія сустрэчы, прасоўваюць беларускую тэму на ўзроўні мясцовых палітыкаў, збіраюць гуманітарную дапамогу для Украіны, — распавяла беларуска Марына Львова:
— Калі пачалася вайна, мы дапамагалі ўкраінскай дыяспары, бралі ўдзел у мітынгах, ахвяравалі грошы для ўкраінскіх уцекачоў, куплялі медыкаменты, адзенне каму гэта трэба. Разам з літоўскай дыяспарай, — з якою пачалі працаваць у час вайны, — мы таксама бралі ўдзел у амаль усіх акцыях у дапамогу Украіны.
Цалкам гутарку слухайце ў аўдыёфайлы
Беларуска Марына Львова дадала, што толькі кожная трэцяя імпрэза ў беларусаў Бостана мае культурніцкі характар. Большасць прысвечана палітычнай сітуацыі ў Беларусі.