155 дзён нічога невядома пра Марыю Калеснікаву

Больш за 5 месяцаў яе ўтойваюць нават ад родных.

Пра гэта напісала ў Фэйсбуку сястра палітзняволенай Таццяна Хоміч.

Дакладна невядома, што са здароўем Марыі, у якіх умовах яна ўтрымліваецца. Няма ні лістоў, ні званкоў родным, ні сустрэч з адвакатам. Поўная цішыня прымушае не проста хвалявацца, а біць трывогу, піша Хоміч і дадае, што інфармацыйная блакада закранула не толькі Марыю, але і іншых зняволеных.

„Змагацца з гэтым можна толькі не выпускаючы праблему з фокусу ўвагі!”, – зазначае сястра палітзняволенай.

Па стане на 21 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1476 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.

racyja.com