Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе ў поўным аб’ёме.
Пасля з’яўлення інфармацыі, што праца некаторых секцый будзе ўрэзана, узнялася хваля падтрымкі.
Цытата з заявы арганізатараў: „Мы рады абвесціць, што прапанаваная дапамога дазваляе нам вярнуць усе секцыі ў звычайны рэжым. Выбачаемся, што сітуацыя склалася такім складаным чынам, але спадзяемся і на аднаўленне працы ўсіх секцый і панэляў, як гэта было першапачаткова запланавана”.
Раней паведамлялася, што ў анлайн-рэжым мусілі быць пераведзеныя секцыі, датычныя філалогіі, гісторыі і культуры. XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі сёлета плануецца правесці ў Гданьску з 22 па 24 верасня.