У Варшаве беларусы адкрываюць новы клуб

У Варшаве беларусы адкрываюць новы клуб. Ён мае назву “Scena Chmielna” і размешчаны ў цэнтры сталіцы (па адрасе Nowy Swiat 27A).

У суботу, 22-га ліпеня, на тэрасе адбыўся дэбютны канцэрт, арганізаваны ўстановай. Распавядае сузаснавальнік “Scena Chmielna” Віталь Броўка:

– Заяўляючы нейкія амбітныя задачы, заўсёды лепей разбіваць іх на этапы. Мы паставілі перад сабой сапраўды амбітную мэту – зрабіць у цэнтры Варшавы вялізную культурніцкую прастору. У нас 450 квадратных метраў, тры сцэны. Будзе свая школа ўдарных. Будзе шмат іншых ініцыятываў. І ахапіць усё адразу, запусціць усё ў адну хвіліну – гэта на сённяшні дзень для нас непасільная задача. Або задача, якая патрабуе вялізных чалавечых і фінансавых рэсурсаў. Іх у нас, на жаль, няма, але ёсць жаданне зрабіць добрую справу.

На першы канцэрце “Scena Chmielna” выступілі “The Superbullz”, Lear, Аляксандр Памідораў і Аляксей Ажогін. Падзея прайшла пры аншлагу.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, racyja.com