Падчас акцыі салідарнасці з журналістам Анджэем Пачобутам, якая адбылася ўчора, 26 ліпеня, у Беластоку, Радыё Рацыя паразмаўляла з актывісткай, 70-гадовай блогеркай Аляксандрай Ханевіч.
Удзельніца акцыі адзначыла, што замоўчванне ўладамі інфармацыі аб палітзняволеных — злачынства.
– А за што той Пачобут сядзіць? За тое, што ён паляк, за тое, што ён праўду казаў. За што забіраюць ці пакідаюць карты паляка на памежжы? Гэта ж ненармальна. І, на жаль, мы нічога не можам зрабіць з гэтым. У іх зброя, а ў нас толькі праўда і ўсё. Яны і рукамі тую праўду задушаць, без зброі. Вельмі сумна.
Удзельнікі акцыі выказалі падтрымку ўсім палітзняволеным, якія зараз знаходзяцца за кратамі, а таксама заклікалі не верыць афіцыйным лічбам і статыстыцы пра колькасць людзей, якія падпалі пад рэпрэсіі.