У Варшаве паўстаў новы беларускі тэатр – «ДзеЯ другая»

Тыя, хто сочыць за жыццём беларускага тэатра ў замежжы, напэўна ўжо чулі пра новую ініцыятыву «ДзеЯ другая». Гэта тэатральны праект, які ў Варшаве стварылі колішнія акцёры Новага драматычнага тэатра ў Мінску. Дэбютавалі яны смелым эксперыментам – сляпой чытанкай па п’есе ананімнага аўтара «Новы час». Пасля быў спектакль «Кракадзіл», прысвечаны беларускім палітвязням і створаны на падставе іх лістоў, прамоў у судзе, інтэрвʼю. На жнівень запланаваная чарговая прэмʼера.

Усе гэтыя пастаноўкі ствараюцца невялічкай суполкай аднадумцаў – творчых, таленавітых, захопленых людзей. Душой праекта смела можна назваць Вольгу Каралёнак.

Вольга Каралёнак у спектаклі «Кракадзіл»

Першы раз яна выйшла на сцэну, калі ёй было 30 гадоў – такім быў шлях да Мары, ад якой Вольга Каралёнак фактычна адмовілася ў 2020 годзе, падтрымаўшы разам з калегамі забастоўку. Пасля – суд, эміграцыя, пошукі сябе ў новай краіне. Але тэатр з’явіўся ізноў. І ў яе жыцці пачалася дзея другая…

Пра выпрабаванні, творчыя радасці і вялікія тэатральныя планы слухайце ў інтэрвʼю.

radiounet.fm