Да „Спасаўскіх Запустаў” падрыхтавана выстава рукадзелля

У рамках „Спасаўскіх Запустаў”, якія адбудуцца ў Бельск-Падляшскім з 4 па 6 жніўня, пройдзе выстава рукадзелля.

Куратар экспазіцыі Алена Дамбоўская-Янкевіч распавяла аб рэчах, якія будуць прадстаўлены ўвазе наведвальнікаў. Сярод іх шлюбныя ручнікі, дываны, вянкі і сукенкі, а таксама фотаздымкі, якія на той час былі рэдкасцю і рабіліся ў выключных выпадках.

– Хочам паказаць, што ў тых бабуліных куфрах, што там захавана. А найважнешае хочам паказаць, якая цяжкая праца была ў кабет у справе вырабленне такіх тканінаў. Патрэбныя былі месяцы цяжкай працы. Сардэчна запрашаем на адкрыццё выставы. Дадаткова на гэтай выставе паказваем запісы кабет, у які спосаб ткаліся тканіны. Гэта павінна быць вельмі цікава для тых асоб, якія хацелі б вярнуцца да такога ткацтва.

У наступныя дні „Спасаўскіх Запустаў” адбудзецца паказ дакументальнай стужкі, якая распавядзе гісторыю ракі Бяла. Таксама для наведвальнікаў выступяць ансамблі з Бельск-Падляшскага, Беластоку і Менску.

racyja.com