Пакуль што ў калекцыі праекта, што паўстаў у Вільні, толькі цішоткі з цытатамі Кастуся Каліноўскага з «Мужыцкай праўды» і «Лістоў з-пад шыбеніцы».
Першая калекцыя футболак называецца «Jaśko, haspadar z pad Wilni». Так падпісваў свае артыкулы-звароты ў «Мужыцкай праўдзе» Кастусь Каліноўскі.
Як пішуць стваральнікі Rabi Pilna, калекцыя прысвечана 160-годдзю паўстання Кастуся Каліноўскага.
Кошт цішотак — 30 еўра плюс кошт дастаўкі.
3% ад кошту пойдзе на ўшанаванне памяці паўстанцаў на Дзядзы ў Вільні.