„Спасаўскія запусты”, якія з 4 па 6 жніўня прайшлі ў Бельску-Падляшскім, нагадалі прысутным пра тое, як важна памятаць свае карані.
Пра традыцыі і іх прымяненні ў сучаснасці паразважаў удзельнік свята, былы дырэктар Бельскага Дома культуры Сяргей Лукашук:
– У 1970-м годзе два гады працаваў у галоўным праўленні беларускага таварыства і меў такі маленькі магнітафон Sony. Ездзіў з гэтым магнітафонам. Як раз у сваёй вёсцы трапіў на жанчыну Марыю Амельянюк, якая прыгожа спявае. Яна мне праспявала некалькі дзясяткаў тутэйшых песень, якія ад векаў спявалі. Цяпер усе вяртаюцца да каранёў, мы таксама.
Выдатны гук самаробных інструментаў Сяргей Лукашук прадэманстраваў падчас канцэрту, зайграўшы разам з калектывамі „Wasiloczki” і „Małanka”.