Гісторыя рэзідэнцыі «Дома Творцаў» распачалася 2 гады таму, аднак яе заснаванне азмрочыла жудаснае затрыманне сяброў творчай ініцыятывы — Вовы і Надзеі з гурта Irdorath. Увесь гэты ў Доме адбываліся самыя розныя — тэатральныя, музычныя, мастацкія рэзідэнцыі. Але «заўсёды існавала нейкая пустата»: творчая суполка працягвала сваю працу з чаканнем на вяртанне музыкаў.
Цяпер Надзея і Вова на волі і ў бяспецы, але пасля двух гадоў выпрабаванняў і знаходжання ў турме даволі не проста вярнуцца ў звычайнае жыццё.
«Таму мы арганізавалі рэзідэнцыю, якая дапаможа ўзнавіць псіхалагічныя і музычныя сілы гурта Irdorath», — кажуць у «Доме творцаў».
Што чакаюць самі музыкі ад гэтага працэсу?
Надзея: «Зрабіць першую песню рэальнай, бо я яе вынесла з турмы і хачу выпусціць у свет. Калі думка стане рэальнасцю, я змагу выдахнуць з палёгкай. Плануецца і аранжыроўка з аркестрам, і непасрэдны запіс, і здымкі відэа, і жывое выкананне. Калі мы гэта зробім, то я буду шчаслівай, буду ведаць, што я здольная штосьці працягваць рабіць».
Уладзімір: «Яшчэ адна мэта — гэта зноў адчуць сувязь у творчасці з іншымі музыкамі, творчымі людзьмі, узгадаць як гэта было, зразумець як будзе».
Надзея: «Узгадаць, хто мы ёсць. І падрыхтавацца да інтэнсіўнай творчай працы, над альбомам, які мы плануем рабіць. Але менавіта гэтая песня, яна будзе кропкай у мінулым, каб можна было рабіць штосьці абсалютна новае. Для мяне важна пакінуць гэтае турэмнае клеймо ззаду, але не саромецца гэтага, а выказаць усё, што я на гэты конт думаю, і больш не вяртацца да гэтага».
Цягам 20 дзён сачыць а творчым працэсам Irdorath можна будзе ў сацсетках «Дома Творцаў» Instagram, Telegram, Facebook.