Кліп заснаваны на аднайменнай беларускай песні, у якой расказваецца пра разлуку дачкі і маці. Гэтая сітуацыя як ніколі актуальная ў момант палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, а таксама войны на тэрыторыі Украіны. Многія сем’і ў гэтых краінах былі разлучаны. Менавіта таму наша праца – гэтае асабістае перажыванне для кожнага гледача.
Здымкі праводзіліся ў розных лакацыях у Ізраілі – у ім пераплятаюцца прыгажосць Галандскіх вышынь і манахраматычны ўрбанізм Тэль-Авіва.
Наш папярэдні міжнародны праект “Stojala dzevchyna” была прадстаўлена на сусветным кангрэсе беларусаў пры ўдзеле Святланы Ціханоўскай.
Музычная кар’ера Ірэны налічвае больш за 600 канцэртаў і выступленняў у Швейцарыі, Італіі, Беларусі, Украіне, Швецыі, Германіі, Нарвегіі, Партугаліі, Эстоніі, Польшчы і Ізраілі.
Часлец Саюза мастакоў Ізраіля EMI.
Член Ізраільскага таварыства кампазітараў, аўтараў і выдаўцоў. Дыплом ACUM ад Еўрапейскага Саюза за ўклад у развіццё этнічнай спадчыны беларуска-польскага прыгранічча 2013 года.
Узнагарода Міжнароднага фестывалю „FILMFEST Hollywood” за музыку да лепшага міні-фільма пра жанчын 2022 года. Узнагарода ў намінацыях народны спявак і кампазітар на конкурсе Gold Time Talent (Вялікабрытанія 2022, 2023).
Спявачка: Ірэна Катвіцкая
Аператар і рэжысёр: Барыс Сухадрэў
Мантаж: Марта Верас
Дапамога ў распрацоўцы сцэнарыя: Анжаліка Паўлзен, Таццяня Тур