«Сфальшаваныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі вынікі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года сталі дэтанатарам вялікай хвалі пратэсту, якая ўскалыхнула ўсё беларускае грамадства», – гаворыцца ў заяве Рады БНР да трэцяй гадавіны падзей жніўня 2020 года. Як адзначаецца ў заяве, прага беларусаў да свабоды і дэмакратыі яскрава выявілася ў масавых дэманстрацыях супраць дыктатарскага рэжыму, якіх Беларусь не бачыла за ўсю сваю папярэднюю гісторыю.
Рада БНР заклікае ўсіх беларусаў адзначаць гадавіну падзей 2020 года і надалей ушаноўваць памяць загінулых герояў, шанаваць мужныя ўчынкі ўсіх удзельнікаў пратэстаў, а таксама «рыхтаваць сілы для далейшага змагання за свабоду і дзяржаўную незалежнасць нашай Бацькаўшчыны, у тым ліку, магчыма, збройнымі і сілавымі метадамі».