За апошні тыдзень у Куява-Паморскім ваяводстве Польшы адбыліся две беларускія акцыі, якія ўзгадвалі падзеі 2020 году.
Пра акцыі кажа адзін з арганізатараў, актывыст з Быдгашча Вітольд Яроцкі:
— Былі зладжаныя дзве акцыі, адна пятага жніўня ў Быдгашчы, а другая дзявятага жніўня ў Таруні. У суботу людзей было троху болей, але ўсё ж, дождж напэўна ўплыў на гэта. Каля 20 людзей было ў Таруні, крыху менш. Але мы мяркуем, гэта праз працоўны дзень. І людзі стомленыя ад чакання, многіх гэтыя акцыі вельмі трыгеруюць.
Па словах Вітольда, большасць удзельнікаў акцый вельмі ўсхвалявана ўзгадваюць падзеі 2020 году:
— Гэтую тэму закраналі ўвечары па акцыі. Людзі прыжываюцца, сапраўды, і я ўважаю, што мае так адбывацца — людзі маюць адпускаць тое, што было; пачынаць новую старонку свайго жыцця на новым месцы, бо гэта прасцей, папраўдзе. Але людзі помняць, і большасць, напэўна, успамінае гэта не як жахлівыя падзеі, што безумоўна было жахам, але больш як тыя падзеі, каторыя аніхто не чакаў, такія самыя ўзрушаныя ў жыцці.
Вітольд Яроцкі кажа, што на некаторыя акцыі ў іх рэгіёне таксама прыходзяць людзі, якія прымалі ўдзел дэмакратычным руху Беларусі нават з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя.