Актывістка з Бельгіі: Беларусы не здаліся, і ім не ўсё адно, што адбываецца на радзіме

Збірацца і ўздымаць беларускую тэму нягледзячы на летні перыяд працягваюць беларусы ў Бельгіі.

У прыярытэце — наяўнасць палітвязняў у Беларусі, — распавяла беларуска Марына Леваценка:

— Галоўная тэма — гэта заўсёды быць разам. Неяк аб’ядноўвацца. Ствараць суполкі, што сапраўды могуць працаваць на карысць. І таму тое, што прайшоў Дзень салідарнасці, і беларусы выйшлі ў 42-х местах, больш чым у 22-х краінах, сведчыць аб тым, што беларусы ёсць, што яны не здаліся, і што ім не ўсё адно, што адбываецца на іхнай гістарычнай радзіме.

Марына Леваценка дадала, што беларусы Бельгіі таксама надалей працягваюць пісаць лісты да палітвязняў. Паколькі ведаюць, што частка з іх усё ж даходзіць да адрасатаў.

racyja.com