Лявон Вольскі анансаваў праект „Эмігранты”

14 верасня Лявон Вольскі абяцае выпусціць новы праект — „Эмігранты”. А ў кастрычніку паедзе з ім у тур. Пакуль у раскладзе — толькі Польшча.

Як піша Вольскі, ідэя выспявала даўно і „вынікае з цяперашняй рэчаінасці сама сабой”. „Эмігранты” — новы праект, які ўяўляе з сябе нізку з 21 песні пра жыццё беларусаў у эміграцыі.

У праекце героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне. У праекце сярод іншых узялі ўдзел саксафаніст Павел Аракелян, спявачка KetevanPoznański Śpieŭny Schod і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra.

Прэзентацыя праекту „Эмігранты” у Беластоку запланаваная на 31 кастрычніка ў пабе 6-ścian.

racyja.com