Падтрымайце 24-гадзінны стрым беларуса з марафону ў Нью-Йорку да Дня незалежнасці Украіны і Дня незалежнасці Беларусі!
24 жніўня з нагодня Дня незалежнасці Украіны і Дня незалежнасці Беларусі рыхтуецца 24-гадзінны стрым марафону з Нью-Йорку на вяслярным трэнажоры Concept2. Прымаць удзел у марафоне будзе наш суайчыннік Лявон Анацка — вядомы грамадскі актывіст ТБМ і бягун з Ліды, на рахунку якога асабістыя рэкорды на Concept2 (231.5 км за 24 гадзіны) і вопыт бегавых ультрамарафонаў.
У красавіку 2023 Лявон Анацка заняў 3-е месца на 6-дзённым марафоне ў Нью-Йорку!
Мэтай новага забегу з’яўляецца дабрачынны збор сродкаў беларускім ваярам палку Каліноўскага і ўсталяванне сусветнага рэкорду ў катэгорыі 60 + у лёгкай вазе.
Трансляцыя будзе весціся на YouTube-канале Лявона Анацкі па спасылцы: https://www.youtube.com/@leanidanatska3714