Як прыйсці да прафесіяналізацыі ды сацыялізацыі?

Фота: backstage.place

Як прыйсці да прафесіяналізацыі ды сацыялізацыі? Пытанне датычыць беларусаў занятых у сферы кіно, якія вымушаныя былі пакінуць прафесію ў Беларусі і пераехаць за мяжу. Праблему агучылі на з’едзе беларускіх незалежных кінематаграфістаў, які праходзіў у Варшаве.

Як кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства, кінапрадзюсар незалежнага кіно, каардынатар сеткі беларускіх фільммейкераў Леанід Каліценя, прыкладна 20-30% беларускіх кінематаграфістаў знайшлі сябе за мяжой і нават імкліва ўпісваюцца ў мясцовы кінарынак, але праблема застаецца актуальнай:

 Ёсць і прыклады, як людзі інтэграваліся ў кінаіндустрыю. Тут няма такога ў “Беларусьфільма” там, еўра па фільмах, куды можна ўладкавацца. Гэта такі мегасупермаркет магчымасцяў. І калі ты не ведаеш, як з ім працаваць, цяжка атрымаць тое, што ты жадаеш. Мы гэтую лінію пачнём у восені гэтага года з канферэнцыі ў Берліне. На з’ездзе мы збіралі праблемнае поле і праблема інтэграцыі абмяркоўвалася.

Кінаасяродак працуе над гэтым пытаннем. Шукаюць шляхі вырашэння. Напрыклад, сетка беларускіх фільммейкераў ладзіць у кастрычніку сустрэчу-канферэнцыю ў Берліне, дзе галоўны акцэнт прагучыць такім чынам: як беларускаму незалежнаму кінатворцу інтэгравацца ў еўрапейскую індустрыю.

racyja.com