Георгій Дзмітрук: Мы павінны рыхтаваць людзей, каб змагацца на палітычным узроўні

Адзіная беларуская партыя – партыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі – узнавіла працу ў эміграцыі разам з рэгіянальнымі структурамі. Хаця далося гэта не проста.

Прыйшлося прайсці праз выказванне вотуму недаверу сустаршыням Вользе Кавальковай, Віталю Рымашэўскаму і прэс-сакратару Дзянісу Садоўскаму, кажа сустаршыня партыі Георгій Дзмітрук:

– Яны проста адыйшлі ад справы і чамусьці стварылі другія паралельныя палітычныя і NGO-шныя структуры.

Па словах Дзмітрука, пасля гэтага партыя стала працаваць з улікам таго, што адбываецца навокал:

– Вакол шмат людзей, якія апынуліся тут не па сваёй волі, яны нашыя патэнцыйныя прыхільнікі. І трэба працаваць з імі. Даваць ім „азы” палітычнай барацьбы. Будучыя палітычныя перамены Беларусі будуць праходзіць у палітычнай плашчыні. Таму мы павінны рыхтаваць людзей, каб змагацца на палітычным узроўні.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Паводле Георгія Дзмітрука, 20-ты год адкрыў людзям вочы: хто ёсць сапраўдныя сябры, а хто ёсць сапраўдныя ворагі, якія замінаюць нам будаваць вольную дэмакратычную Беларусь.

racyja.com