Дапаможнік па культурных правах — пампуйце і карыстайцеся!

У супрацы з Дацкім інстытутам культуры Беларускі ПЭН падрыхтаваў пераклад «Дапаможніка па культурных правах».

Шмат якім спецыялістам у галінах культуры, асобам, якія прымаюць рашэнні, уладам, актывістам і грамадзянам еўрапейскіх краін Усходняга суседства (КУС) і ўсяго свету не стае базавых ведаў пра культурныя правы. І таму Дацкі інстытут культуры выпусціў «Дапаможнік па культурных правах», каб растлумачыць, што такое культурныя правы і як іх можна выкарыстоўваць з дапамогай падыходу, заснаванага на культурных правах .

Культурныя правы вызначаюцца вельмі шырока: яны ўключаюць права на адукацыю, права на ўдзел у культурным жыцці, права на карыстанне вынікамі навуковага прагрэсу, а таксама правы аўтараў. У гэтым дапаможніку культурныя правы разглядаюцца пераважна ў галіне культуры, а не ў сферы адукацыі або навукі.

У межах галіны культуры дапаможнік надае ўвагу пераважна тэмам, непасрэдна датычным культурных правоў або закранутым Дакладчыкам ААН па культурных правах. Гэтыя тэмы ўключаюць свабоду творчасці і гендарныя пытанні. Такія тэмы, як клімат, навакольнае асяроддзе і публічная прастора, мала датычаць культурных правоў, таму Дакладчыкам ААН па культурных правах яны амаль не закраналіся — аднак уключаны ў дапаможнік, бо іх актуальнасць увесь час расце. Іх разгляд у кантэксце культурных правоў далей будзе тлумачыцца падрабязней.

Спампаваць дапаможнік можна тут.

budzma.org