Клуб гістарычнай рэканструкцыі паўстання 1863 года, створаны ў Беластоку беларусамі, правёў чарговую сустрэчу, на якой удзельнікі ўжо паказваюць добрыя навыкі пашыву строяў.
Натхненнем і планамі дзеляцца ўдзельнікі клуба:
— З аднаго боку рагатыўкі ўжо ёсць ува ўсіх устаўныя, усё як трэба, белая авечка, сіняя рагатыўка, а далей прынамсі кашулі дашыць.
— Два разы на тыдзень можна было б сустракацца, а то заўжды панядзелак чакаеш, каб сустрэцца.
— Цяпер першы этап асэнсавання, як гэта ўсё выглядала, як гэта было пабудавана.
Наперадзе – выраб сцяга-штандара паўстанцкага аддзела рэканструктураў і завяршэнне гістарычных строяў. Запісацца ў клуб можна і цяпер. Сустрэчы адбываюцца штопанядзелак у Хабе «Новая Зямля». Пачатак а 19:00.