У грузінскім Батумі у прасторы «аКсяродак» адбылася сустрэча кіраўніцтва НДА «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» з беларусамі, што жывуць у гэтым рэгіёне Грузіі.
Арганізатары сустрэчы распавядалі пра праблемы з пашпартамі, куды звяртацца па візы, а таксама пра магчымаць атрымання ў Грузіі статуса ўцекача.
Пра сустрэчу распавядаюць яе удзельнікі :
— Пытанні вельмі актуальныя, нас яны таксама тычацца. Будзем назіраць за развіццём падзей, наступная сустрэча таксама новую інфармацыю прынясе.
— Мне сустрэча была цікавая, якія перспектывы ў нас ёсць у Грузіі, каб застацца, далей легалізоўвацца, ці гэта мажліва. Таксама цікава, якая сітуацыя ў Польшчы, і іншых краінах Еўропы, куды беларусы могуць з’ехаць і легалізавацца.
— Адчуванне супольнасці, бо беларуская дыяспара не кідае цяжкія пытанні як у паветра. Сабраліся людзі, у якіх адзіная праблема з’явілася, таму шчыра размова, шмат пытанняў, на якія адказваюць. Нават усе варыянты, што існуюць, рэальныя для беларуса, што трапіў у абставіны.
На сустрэчу завіталі не толькі жыхары Батумі, але таксама беларусы, што жывуць у Кабулеці, Чакві да іншых населеных пунктах Аджарыі.