Напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы ў грамадскай залі сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адкрылася экспазіцыя графікі Зміцера Шапавалава.
Гэта ўжо другая выстава мастака ў Нью-Ёрку, падрыхтаваная Беларускай Асветніцкай Лігай Амерыкі (BELA) пры падтрымцы Парафіяльнай Рады сабору.
Арыгінальныя творы адлюстроўваюць ўбранне ваяроў часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, а таксама дэманструюць батальныя сцэны падчас бітваў пад Оршай і пад Палонкай. Экпазіцыя пераважна скіраваная на абуджэнне гістарычнай памяці ў прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў ЗША, а таксама ўшанаванне тых, хто ахвяраваў жыццём у барацьбе за свабоду роднай зямлі.
Паводле прэс-рэлізу