У межах анлайн-форуму „Беларускі актывізм у выгнанні” прайшоў трэнінг-сустрэча журналісткі Ганны Любаковай пад назвай „Прасоўванне Беларусі праз міжнародныя медыя”.
Да больш актыўнай папулярызацыі Беларусі насуперак парадку дня рэжыму Лукашэнкі заклікала Ганна Любакова:
– Калі рэжым здолеў ачысціць вуліцы ад пратэстоўцаў, калі медыя страцілі інтарэс да гэтай тэмы, бо няма пратэстаў, няма карцінкі, няма візуалу, то замежныя журналісты пачалі пушыць прамоўкі з парадку дня рэжыму. Наша задача зрабіць так, каб яны працягвалі пісаць, і не проста, а пісалі так, як нам хочацца, каб выбіралі тыя аспекты, якія важныя нам і як мы хочам, каб Беларусь бачылі. Вось тут сапраўднае мастацтва.
Форум „Беларускі актывізм у выгнанні” прысвечаны праблемам і выклікам, з якімі беларускія актывісты сутыкаюцца за межамі Беларусі з 2020 года. Сярод прапановаў удзельнікаў – максімальна не даваць „патухаць” беларускаму парадку дня на фоне міжнародных падзей.