Другі раз у Мюнхене адбыўся беларускі фестываль Minsk&Minga. «Мінга» – гэта местачковая мянушка Мюнхену.
Адкрыццё стартавала з выступленняў гурта VOLSKI і этна-дуэта Shuma з спявачкай Русяй.
З вітальным словам ад імя Рады БНР да ўдзельнікаў і наведнікаў звярнулася Івонка Сурвіллла.
Са слоў арганізатараў, першы фестываль у 2022 годзе быў водгукам на падзеі ў краіне пасля пратэстаў 2020 года, а таксама рэакцыяй на пачатак вайны ва Украіне, сёлета мерапрыемства больш прысвечана беларускай этнічнай культуры, яе караням і ўнікальнасці.
Паводле dw.com