Пад рознымі надуманымі адгаворкамі для палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк і далей не прымаюць перадачы. З 30 жніўня, як Паліна спыніла галадоўку і была пераведзена ў СІЗА №3 Гомеля, ніводнай перадачы для Паліны не ўзялі.
Кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:
– Сябры спрабавалі перадаць перадачу Паліне некалькі разоў, але кожны раз адміністрацыя проста нахабна хлусіла, прыдумвала розныя адгаворкі, каб не прыняць гэтыя перадачы. А спачатку яны казалі, што хтосьці ўжо занёс перадачу, і другой яны прыняць ужо не могуць на дзень. Пазней, ужо тыдзень таму, у іх з’явілася іншая версія, нібыта ліміт кілаграмаў для перадачы – гэта 30 кілаграм на месяц у яе вычарпаны.
13 верасня не ўзялі перадачу ад цёці Паліны з прычыны таго, што нехта 1 верасня прынёс пасылку 30 кілаграм, але хто гэта быў, не паведамілі. Андрэй лічыць гэта хлуснёй і ціскам перад чарговым судом над Палінай за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: