Канцэрт гурта N.R.M. прайшоў 14 верасня ў Вільні. Музыкі прыехалі ў літоўскую сталіцу ў межах тура «Мроя як зброя». Як жартаваў Піт Паўлаў, еўрапейскага, які паціху ператвараецца ў сусветны.
Паслухаць легендарны гурт у новую віленскую прастору «Дом легенд», што адчынілася літаральна два месяцы таму, прыйшло каля 70 чалавек.
У паўтарагадзінным выступе прагучалі як класічныя, вядомыя ўсім напамяць «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Катуй-ратуй», «Лёгкія», так і песні з новага альбому. Па словах Піта, ён ужо амаль цалкам запісаны і хутка павінен выйсці.
budzma.org,
фота Яўгена Ерчака,