«Ашуканкі» — першая кніга беларускай паэткі і пісьменніцы Яны Вольскай. Для дзяцей усіх узростаў яна напісала вясёлыя ашуканскія гісторыі. Прэм’ера выдання запланаваная на канец верасня.
«Чытайце ашуканкі таемна ад бацькоў ці чытайце з бацькамі, пераказвайце сябрам шэптам ці гучна, верце напісанаму альбо ня верце, пакуль не праверыце», — анансуюць выхад кнігі Яна і Лявон Вольскія.
На выданне распачалася перадзамова. Да 29 верасня кнігу можна набыць са зніжкай і за подпісам аўтараў.
Яна Вольская навучалася ў школе пісьменніцтва W/Rights, з’яўляецца лаўрэаткай літаратурнага конкурсу беларускага ПЭН-цэнтра да 100-годдзя нараджэння Ларысы Геніюш, пераможцай конкурсу «Беларуская народная рэспубліка: кропка адліку», аўтаркай дзвюх аповесцяў, апублікаваных у часопісе «Дзеяслоў».