У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў пераклад рамана Рэмарка “Чорны абеліск”

“Чорны абеліск” (1956) – другі раман знакамітага нямецкага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка – выйшаў у выдавецтве “Янушкевіч” па-беларуску ў арыгінальным перакладзе.

Гэта раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарку.

Як і большасць твораў Рэмарка, “Чорны абеліск” вельмі аўтабіяграфічны. У цэнтры ўвагі — звычайныя людзі, якія цeрпяць крах прывычных установак і правіл у пасляваенным свеце. Тут амаль няма адназначна станоўчых і адмоўных персанажаў — чытач сам ацэньвае і вызначае герояў.

Пераклад з нямецкай Іны Хоміч.

Раман можна набыць на сайце выдавецтва ці на Allegro.

racyja.com