У Беларусі паведамілі, што ведаюць пра 6,5 тысяч беларусаў, якія маюць від на жыхарства ў іншых краінах і што гэтыя людзі «паведамілі «ў органы» і амбасады пра наяўнасць замежнага ВНЖ і замежнага грамадзянства».
Сітуацыю тлумачыць беларускі палітолаг, каардынатар беларускай экспертнай сеткі «Наша меркаванне» Вадзім Мажэйка:
— Гэтыя лічбы ўзятыя невядома адкуль, мы не можам іх ані пацвердзіць, ані зняпраўдзіць. Пэўна, адзіная крыніца, з якой беларускія сілавікі могуць браць такія звесткі, гэта калі яны правяраюць пашпарты тых, хто перасякае па зямлі мяжу з Беларуссю. Могуць глядзець візы, прасіць паказаць ВНЖ. Гэтая база нестабільная, таму лічба гучыць для запужвання, каб людзі думалі, што ў сілавікоў процьма інфармацыі, і лепш самім здацца, хоць гэта досыць алагічна. Калі сілавікі ўсё ведаюць, навошта бяжаць і паведамляць. У сілавікоў, калі і ёсць інфармацыя, то вельмі маленькая частка.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле
Палітолаг раіць беларусам не ісці на пагрозы збоку дзяржавы і таму не паведамляць пра ВНЖ іншых краін, таму што гэта можа прывесці да далейшых рэпрэсій.