«Мяне няма». Плюс адно беларускае выдавецтва ў Варшаве

У Варшаве адкрыецца новае беларускае выдавецтва пад сімвалічнай назвай «Мяне няма». Пра гэта паведаміў пісьменнік Павел Анціпаў, піша Bellit.info.

Выдавецтва «Мяне няма» будзе друкаваць сучасных беларускіх аўтараў, а таксама перавыдаваць актуальную літаратуру XXI стагоддзя: многія з кніг сталі бібліяграфічнай рэдкасцю.

Першай кнігай сімвалічна стане перавыданне дэбютнага збору эсэ Валянціна Акудовіча «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека». Кніга ўбачыла свет у Мінску чвэрць стагоддзя таму і паспела за гэты час стаць літаратурнай рэдкасцю. На выданне ўжо распачалася перадзамова. 

budzma.org