Алесь Міхалевіч: Мяне прызналі палітычна значнай асобай і гэта не вельмі добра

Палітык і міжнародны адвакат Алесь Міхалевіч прызнаны „палітычна значнай асобай” (PEP), пра што ён паведаміў у сваім Фэйсбуку.

Што гэта азначае тлумачыць Алесь Міхалевіч:

 Палітычна значныя асобы – гэта людзі, якія схільныя да карупцыйных дзеянняў, адпаведна схільныя да адмывання грошаў нажытых злачынным шляхам, гэта значыць атрыманых у выглядзе хабараў або скрадзеных з дзяржаўнага бюджэту. Сама па сабе ідэя дастаткова добрая. Было таксама ўключана тое, што могуць быць уключаны і дзеячы палітычных партый, кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў палітычных партый. Кожная краіна фармуе для сябе гэтыя метадалогію сама.

Па яго словах, у гэты спіс, апроч яго, уключылі і шмат іншых беларусаў:

– Розныя арганізацыі вядуць такія базы. У некаторых з гэтых базаў, вось учора я даведаўся, Юрась Губарэвіч і нейкія дзеячы Партыі Беларускі Народны Фронт, Іван Шыла, які быў адным з актывістаў „Маладога Фронту”. Таму думаю, што гэты працэс можа набыць такі вельмі не харошы характар. Наступствамі такога працэсу вельмі часта з’яўляюцца закрыццё банкаўскіх рахункаў, не адкрыццё банкаўскіх рахункаў або рахункаў у нейкіх сістэмах абменнікаў.

Алесь Міхалевіч упэўнены, што зняць гэты статус з сябе ён зможа юрыдычным шляхам, а калі не атрымаецца, то будзе звяртацца ў суд.

racyja.com