Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з лідарамі габрэйскай супольнасці.
Удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнікі розных арганізацый і рабіны, сярод іншага вядомы рабін Йешаяху Ёсэф Пінта. Ціханоўская распавяла ім усім пра тое, што адбываецца ў Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі, праблемы на мяжы.
„Я рада бачыць сёння тут многіх лідараў габрэйскай супольнасці. Я адчуваю моцную сувязь паміж намі. На працягу мінулага стагоддзя многія нашы суайчыннікі-габрэі прыязджалі ў Ізраіль, каб будаваць і абараняць габрэйскую дзяржаву”, — адзначыла Ціханоўская.