5 студзеня пачнуць судзіць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра «В*сн*» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці, паведамляюць праваабаронцы.

5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік.

Мужчын абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Трое праваабаронцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Суд пакуль адкрыты.

Паводле budzma.org